У Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылося адкрыццё Тыдня інфармацыйнай бяспекі. Дырэктар школы Томчык Д.С. абвесціў аб адкрыцці тыдня і расказаў аб агульных правілах бяспекі ў Інтэрнэце. Пасля быў абвешчаны расклад мерапрыемстваў на тыдзень. І напрыканцы вучні 11 класа расказалі аб тым, як правільна карыстацца Інтэрнэтам і не трапіць у пастку жулікам.