15 сакавіка ў музеі Цешаўлянскай сярэдняй школы праведзены гістарычны партрэт "Рыгор Чакмянёў. Успомнім усіх паіменна". Мэта мерапрыемства: выхоўваць пачуццё гонару за гераічны подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павагі да ветэранаў і памяці пра мінулае, замацаваць у свядомасці навучэнцаў адказнасць за будучыню Радзімы. Напрыканцы мерапрыемства чатырнаццацігадовым навучэнцам уручаны падарункі - кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".