Цешаўлянская сярэдняя школа свткавала Дзень перамогі. Спачатку дня былі ўскладзены гірлянды памяці на брацкіх магілах у вёске Люшнева і пасёлке Першамайскі. Пасля было арганізавана шэсце “Беларусь памятае”, у якім прынялі ўдзел вучні і настаўнікі школы, а таксама жыхары вёскі. Пасля шэсця адбыўся мітынг у школьным парку, пад час якога былі ўзгаданы гады Вялікай Айчыннай вайны і такі жаданы дзень перамогі. На ўрачыстым канцэрце “Памяць вечна жыва” прагучалі ваенныя песні, а таксама былі выкананы творчыя нумары, падрыхтаваныя вучнямі нашай школы. Прадстаўнікі воінскай часткі далі магчымасць усім прысутнічаючым апрануць ваенную форму, а таксама патрымаць сапраўдную зброю. Акрамя гэтага удзельнікі мерапрыемства пакаштавлі салдацкай кашы, якая асабліва спадабалася малодшым школьнікам. Завяршала такі насычаны дзень віншавальная праграма Навамышскага Дома Культуры.