Празвінеў апошні званок для выпускнікоў 2024 года. У гэты святочны дзень сабраліся вучні, бацькі і настаўнікі каля ганку школы , каб павітаць тых, для каго сеняшні дзень стаў апошнім днем у школе. Урачыстую лінейку адкрываў дырэктар школы Томчык Дзмітрый Сяргеевіч. Ен павіншаваў выпускнікоў, пажадаў ім плёну ў дарослым жыцці. Пасля гэтага самыя актыўныя вучні школы атрымалі свае ўзнагароды. Акрамя вучняў падзячнымі лістамі адзначылі бацькоў тых школьнікаў, якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы. З цеплымі словамі да выпускнікоў звярнуліся іх першая настаўніца Дашко М.П., іх класны кіраўнік Кудраватых С.А., бацькі, а таксама вучні 1 класа. На канцэртнай праграме за святочнасць "адказвалі" вучні, якія падрыхтавалі творчыя нумары. Вітаем выпускнікоў! Да пабачэння, школа!