У гэты святочны дзень, з самага ранку, настаўнікі пачулі шмат цеплых слоў, водар кветак запоўніў калідоры школы -- усё таму, што сёння Дзень настаўніка. І, зразумела, што ў такі дзень прайшоў канцерт-віншаванне, на якім сабраліся ўсе прадстаўнікі школы. Дырэктар школы Томчык Д.С. павіншаваў усіх настаўнікаў і пажадаў плёну ў працы. Затым кожны клас прадставіў свой творчы нумар: былі і спевы, і танцы, і вершы, і пародыі. Усе прысутнічаючыя адзначылі святочнасць, яскравасць і крэатыў, з першай да апошняй хвіліны канцэрту.