У Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. На ўроках настаўнікі расказалі вучням аб гэтым свяце, аб неабходнасці аб'яднання народаў, а таксама аб тым, што яднае беларусаў і расіян.




На агульнашкольнай лінейцы, прысвечанай святу, выступіў дырэктар школы Д.С. Томчык. Ён павіншаваў прысутнічаючых, і адзначыў, што на працягу гісторыі нашыя народы заўсёды былі блізкімі, і застаюцца сапраўды аб'яднанымі не гледзячы на знешнія абставіны. Таксама на лінейцы павіншавалі ўдзельнікаў алімпіяд і конкурсаў. Былі адзначаны вучаніца 10 класа Мамайка Анастасія і вучань 7 класа Лушчык Петр.

