У вёсцы Цешаўле прайшло ўрачыстае святкаванне Дня Перамогі. Вучні, настаўнікі і жыхары вескі прайшлі шэсцем з кветкамі і фатаграфіямі герояў вайны. Каля помніка загіблым жыхарам вескі адбыўся памятны мітынг, на якім мясцовыя жыхары выступалі са славамі падзякі ўсім, хто прынёс нам гэтую перамогу. Прыехаўшыя да нас у школу прадстаўнікі войнскай часткі далі магчымасць усім жадаючым патрымаць у руках зброю. У гэты дзень творчы калектыў Мірнаўскай школы мастацтваў радавалі прысутнічаючых сьпевамі ваенных гадоў. Праводзіліся спартыўныя конкурсы і эстафеты для вучняў і іх бацькоў. Пад час святкавання была арганізавана палявая кухня са смачнай салдацкай кашай.









