Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.02.2026

Літаратурная гадзіна

Подзвіг Івана Мележа – літаратурная гадзіна ў Цешаўлянскай бібліятэцы.

Сёння ў сценах нашай бібліятэцы адбылася асаблівая літаратурная сустрэча, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу.

Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі стала сапраўдным нацыянальным гонарам. Ён — адзін з самых выдатных пісьменнікаў, дасканалы знаўца чалавечай душы і майстар эпічнага жанру. У яго творах жыве і пераліваецца ўсімі фарбамі самабытны свет беларускага народа.

Удзельнікі пазнаёміліся з жыццём і шматграннай творчасцю аўтара: навеламі, апавяданнямі, дзённікамі і, вядома, вяршыняй яго таленту — эпапеяй «Палеская хроніка». Менавіта гэты твор застаецца адным з найважнейшых у гісторыі нашай літаратуры.

Дзякуй усім, хто прыйшоў раздзяліць з намі павагу да класіка! Чытаем беларускую класіку разам!

Разделы сайта