Кожная пятніца — роднае, сваё!
Цешаўлянская бібліятэка з задавальненнем далучылася да цудоўнай акцыі "Кожная пятніца — роднае, сваё"!
У гэтую пятніцу ў нас былі асаблівыя госці — вучні першага класа! Для іх мы правялі экскурсію па бібліятэцы, паказалі, дзе "жывуць" самыя цікавыя кнігі, і, вядома, знаёмілі з багаццем літаратуры для малодшага школьнага ўзросту.
Самае прыемнае — наша бібліятэка значна папоўнілася новымі маладымі карыстальнікамі! Цяпер у нас яшчэ больш маленькіх чытачоў.
Мы верым, што дарога ў вялікі свет пачынаецца менавіта з першай кнігі, прачытанай у бібліятэцы!




