Роднае слова гучыць у Цешаўле!
Напярэдадні Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, у Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшла цудоўная акцыя “Гучы, роднае слова”, арганізаваная актывістамі БРСМ.
Вучні і настаўнікі школы з азартам далучыліся да інтэрактыву: удзельнікам прапаноўвалася перакласці словы з рускай мовы на беларускую. Кожны правільны адказ узнагароджваўся не толькі апладысментамі, але і прыемнымі падарункамі!
Гэта мерапрыемства стала яскравым доказам таго, што беларускае слова жыве, яно патрэбнае і цікавае як маладому пакаленню, так і іх настаўнікам. Віншуем усіх з надыходзячым святам!






