ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ
Сёння ў Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства ў гульнявой форме “Скарбы сямейнага ачага”, прысвечанае самаму галоўнаму ў жыцці кожнага чалавека – сям’і.
Дзеці даведаліся, што ў Беларусі 2 млн. 691 тыс. сямей. Вучні раскрылі ролю сям’і ў жыцці кожнага чалавека. ўспомнілі сямейныя традыцыі і каштоўнасці. Усвядомілі, што для таго, каб у кожнай сям’і быў мір і лад, асабліва патрэбна ўзаемаразуменне, а для моцных унутрысямейных адносін кожнаму члену сям’і патрэбна быць адказным чалавекам.
Цікавым момантам гульні было інсцэніраванне старой казкі “Курачка –раба” на новы лад, у ходзе якой дзеці зразумелі, што мір у сям’і даражэй за любое багацце.
Закончылася мерапыемства прыгожымі словамі Таццяны Дзям’янавай:
Магутны Божа! Барані маіх бацькоў!
І ад хвароб, і ад нядолі беражы!
Вазьмі ў мяне маю пяшчоту і любоў –
І маім любым, дарагім дапамажы!




