1 чэрвеня 2015 года пачаў працаваць летнік "Каласок". Вельмі шмат жадаючых было папасць у гэты летнік. І гэта не дзіўна. У праграме летніка спартыўныя, інтэлектуальныя і творчыя конкурсы. Для дзяцей арганізавана харчаванне, у іх распараджэнні спартыўны інвентар, розныя прылады для працы і гульняў. Самыя актыўныя навучэнцы атрымаюць каштоўныя падарункі.

